wd wp Пошук:

Рысканне

Рысканне мадэлі самалёта

Ры́сканне — вуглавыя рухі лятальнага апарата, судна, аўтамабіля адносна вертыкальнай восі (вертыкальная вось самалёта), а таксама невялікія змены курсу направа або налева, уласцівыя судну. Кіруе гэтым кручэннем руль напрамку (англ. Rudder). Адзін з трох вуглоў (крэн, тангаж і рысканне), адпаведных тром вуглам Эйлера, якія задаюць паваротнае становішча лятальнага апарата адносна яго цэнтра. Вугал рыскання пазначаецца літарай ψ (псі)[1][2].

У дынаміцы палёту рысканне (дакладней, вуглы рыскання) таксама азначае вугал павароту корпуса самалёта ў гарызантальнай плоскасці, адлічваемы ад напрамку на поўнач. Гэты вугал падобны на курс, але адлічваецца строга ў адпаведнасці з абранай сістэмай каардынат. У традыцыі савецкай і сучаснай беларускай школы гэта азначае адлік дадатных вуглоў супраць гадзіннікавай стрэлкі, калі глядзець зверху. Акрамя, звычайна разглядаецца дыяпазон вуглоў рыскання ± 180 °.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Введение в авиационную технику и технологию.(недаступная спасылка)
  2. Общие сведения о гироприборах Архівавана 5 кастрычніка 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Аэрадынаміка
Катэгорыя·Тэорыя карабля