wd wp Пошук:

Рыначная плошча Хельсінкі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рыначная плошча. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гандлёвая плошча.

Рыначная плошча Хельсінкі

Рыначная плошча ці Гандлёвая плошча (фін. Kauppatori, швед. Salutorget) — самае шматлюднае месца ў Хельсінкі. Знаходзіцца акурат на беразе мора. З яе адплываюць паромы на Суаменліну. На плошчу выходзіць фасад прэзідэнцкага палаца і парк Эспланады. Славіцца сваім рыбным кірмашом.

Сярод славутасцяў плошчы — бронзавы фантан і абеліск Імператрыцы з двухгаловым арлом. Ён быў усталяваны ў гонар візіту ў Гельсінгфорс імператрыцы Аляксандры Фёдараўны ў 1835 годзе. Пасля набыцця Фінляндыяй незалежнасці знесены, але адноўлены ў 1971 годзе па просьбе гараджан.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Плошчы Хельсінкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе