wd wp Пошук:

Рымак

Рымак (ісп.: Rímac) — рака на захадзе Перу. Бярэ пачатак высока ў Андах ў правінцыі Ліма і ўпадае ў Ціхі акіян у межах горада Ліма каля аэрапорта Хорхэ Чавеса. Даўжыня ракі каля 160 кіламетраў.

Назва рака паходзіць ад кечуа rimaq, што азначае «гаварыць», многія мясцовыя жыхары называюць Рымак па-іспанску El Rio Hablador, што літаральна азначае «гаварлівая рака» — з-за шуму, які выдаецца водамі ракі падчас паўнаводдзя.

У сувязі з ростам Лімы рака да сярэдзіны XX стагоддзя моцна змялела і ўрад вымушаны быў абмежаваць забіральніцтва вады з ракі ў 1962 годзе, але да гэтага часу Рымак мае вялікае значэнне ў забеспячэнні Лімы і Кальяа пітной вадой.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Рэкі Перу