Рыжскі міжнародны кінафестываль (RigaIFF) праводзіцца з 2014 года. На кінафестывалі дэманструюцца як латвійскія, так і замежныя фільмы. У 2014 годзе мерапрыемства адбылося ў рамках праекта Культурнай сталіцы Еўропы «Рыга 2014[lv]». З 2015 года фестываль праходзіць кожны год увосень — кастрычніку.
З 2015 года на фестывалі створана міжнародная конкурсная праграма, якую ацэньвае міжнароднае журы з кінапрафесіяналаў. Пераможца конкурснай праграмы атрымлівае галоўны прыз фестывалю — бронзавыя скульптуры рыжскага пеўня ў васьмі частках. Аўтар прэміі — мастак Эрвінс Брокс.[1]