wd wp Пошук:

Рыжская вышэйшая юрыдычная школа

Рыжская вышэйшая юрыдычная школа (лат.: Rīgas Juridiskā augstskola) — латвійская вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка

Вучэльня створана ў 1998 годзе ўрадамі Швецыі і Латвіі сумесна з Фондам Сораса. Фармальна належыць Латвійскаму універсітэту (76 %) і Фонду Сораса (24 %).

Пагадненне аб стварэнні Рыжскай вышэйшай юрыдычнай школы было падпісана 18 сакавіка 1998 года. Фонд Сораса перадаў новастворанаму універсітэту будынак па вуліцы Альберта, 13. У жніўні 1999 года пачалося навучанне па магістарскай праграме “Права” са спецыялізацыяй “Міжнароднае і еўрапейскае права”. З 2005 года ўстанова з’яўляецца незалежнай часткай Латвійскага ўніверсітэта.

У студзені 2006 года вучэльня атрымала бестэрміновую акрэдытацыю ў якасці вышэйшай навучальнай установы. У красавіку 2013 года доктарская праграма атрымала ліцэнзію ў супрацоўніцтве з юрыдычным факультэтам Універсітэта Капенгагена.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыга
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта