wd wp Пошук:

Рыгор Станькавіч Осцік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Осцік. Рыгор Станькавіч Осцік (Осцікавіч, Остык) (не пазней за 1478[1] — студзень 1519[2]) — намеснік анікштанскі і маршалак гаспадарскі (1492)[1], маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509–1519), ваявода троцкі (1510—1519).

З роду Осцікаў, сын Станка Осцікавіча.

Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах (1492—1494, 1500—1503), у бітве на Ведрашы (1500) трапіў у маскоўскі палон. Пасля ўцёкаў з палону кн. К. Астрожскага вераснем 1507 года, іншых палонных закавалі ў кайданы, а некаторых вял.кн. маскоўскі хацеў пакараць смерцю, у тым ліку Рыгора Осціка. Вызвалены з палону ў красавіку 1509 года[2].

Зноў атрымаў урад дворнага маршалка, а пасля заняцця ўрада віленскага ваяводы Мікалаем Мікалаевічам Радзівілам, летам 1510 года стаў ваяводам троцкім[2].

Ажаніўся ў канцы XV ст. з Аляксандрай, дачкой кн. Петкі Раманавіча Свірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтка Мядзель-Кабыльнік. Меў трох сыноў — Рыгора, Станіслава і Юрыя.

Зноскі

  1. 1 2 Рыбчонак, 2018, с. 20
  2. 1 2 3 Рыбчонак, 2018, с. 21

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Ваяводы троцкія
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Старосты анікштанскія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—1494 гадоў
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1519 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскім ваяводстве
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Осцікі
Катэгорыя·Осцікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тракаі