wd wp Пошук:

Рыгор Максімавіч Астроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астроўскі.

Рыго́р Максі́мавіч Астро́ўскі (1890, в. Востраў Пінскага павета — 1974) — грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў Палескага паўстання ў 1918—1919 гадах, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Востраў Пінскага павета. З 1914 — член партыі левых эсэраў, з 1918 — у РКП(б). Дэлегат II, IV, V з’ездаў Усерасійскіх Саветаў. У лістападзе 1917 — загадчык зямельнага аддзела Палескага павятовага рэўкама ў Лунінцы. На I з’ездзе Саветаў Пінскага павета зацверджаны наркамам земляробства павета. З прыходам нямецкіх войскаў пераехаў у Смаленск.

Старшыня Палескага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ў Лунінцы з канца снежня 1918 года.

У 1930-я гады працаваў памочнікам галоўнага пракурора транспарта СССР, пражываў у Маскве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы