wd wp Пошук:

Рыгор Карлавіч Веніг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Веніг.

Рыгор Карлавіч Веніг (1862 — 9 лютага 1927, г. Ленінград[1]) — жывапісец і тэатральны дэкаратар.

Біяграфія

Сын Карла Багданавіча(руск.) бел., брат Паўла Карлавіча Венігаў[2].

Вучыўся ў тэатральна-дэкарацыйным класе Акадэміі Мастацтваў з 1879 па 1890 год[3] у М. А. Шышкова(руск.) бел..

Творчасць

Прымаў удзел у выкананні дэкарацый да трагедыі А. С. Пушкіна «Барыс Гадуноў(руск.) бел.» (пастаноўка ў доме графа С. Д. Шарамецьева(руск.) бел., 1888)[1].

На выстаўках з 1890 года (Таварыства рускіх акварэлістаў(руск.) бел. і іншыя). Працаваў як жанрыст. З 1892 года — памочнік дэкаратара пры дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў(руск.) бел.[2]].

Сапраўдны член Таварыства настаўнікаў малявання ў Санкт-Пецярбургу (1900-я — 1910-я гады), член Таварыства ўзаемнай дапамогі рускіх мастакоў. Пісаў пейзажы, жанравыя сцэны, акварэлі[1].

Працаваў над размалёўкамі інтэр’ераў мінскага гарадскога тэатра[1].

Узнагароды

Атрымаў медалі: малую срэбную — 1882 г.; вялікую срэбную — 1883 г.; малую срэбную — 1885 г.; малую срэбную — 1886 г.; малую заахвочвальную — 1887 г; 2 і 1 срэбныя і дзве заахвочвальныя — 1888 14 лютага 1890 года — Званне класнага мастака 3 ступені[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Старший сын Карла Богдановича — Григорий Карлович Вениг (руск.)
  2. 1 2 Эдуард Коновалов. Новый полный биографический словарь русских художников (руск.)
  3. 1 2 Вениг Григорий Карлович Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Тэатральныя мастакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта