wd wp Пошук:

Рыгор Віктаравіч Гершуні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гершуні. Рыгор Віктаравіч Гершуні (нар. 21.7 (3.8).1905, Мінск8 кастрычніка 1992) — савецкі фізіёлаг жывёл і чалавека, член-карэспандэнт АН СССР (1964).

Біяграфія

Сын доктара Віктара Осіпавіча Гершуні. Скончыў 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут (1927); з 1925 - на кафедры фізіялогіі гэтага інстытута. У 1931-36 працаваў у Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава пад кіраўніцтвам Л. А. Арбелі. З 1936 у інстытуце фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР, з 1951 кіраўнік лабараторыі фізіялогіі слыху. Асноўныя работы па адаптавальным уплыве сімпатычнай нервовай сістэмы на нервова-мышачную функцыю (1927-32) і па фізіялогіі органаў пачуццяў, пераважна органаў слыху (з 1932). Адкрыў метад колькаснай ацэнкі дзейнасці органаў слыху (аб’ектыўная аудыяметрыя). Вылучыў уяўленне аб апрацоўцы слыхавой інфармацыі ў нервовай сістэме. Прапанаваў метады дыягностыкі паражэнняў слыхавых цэнтраў.

Прэмія імя І. П. Паўлава АН СССР (1949). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Пахаваныя на Камароўскіх могілках
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР