wd wp Пошук:

Рыба-нож

Рыба-нож (Xenomystus nigri) — від прамянёвапёрых рыб сямейства натаптэрусаў.

Апісанне

Даўжыня да 20—30 см. Цела ланцэтападобнае, цёмнае, злёгку жаўтавата-карычневае (у шлюбны перыяд — карчнявата- або пурпурова-чырвонае). Спіннога плаўніка няма, ад двух грудных ідзе ўздоўж усяго цела так званы ніжні плаўнік (у ім да 130 прамянёў), які пераходзіць у хваставы.

Пашырэнне

Пашырана ў рэках басейна Ніла. У Еўропу завезена як акварыумная рыба ў пач. ХХ ст.

Асаблівасці біялогіі

Вельмі рухомая рыбка, цікавая здольнасцю заплываць ва ўкрыцці «заднім ходам». Непатрабавальная да ўмоў утрымання.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Акварыумныя рыбы
Катэгорыя·Прамянёвапёрыя рыбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак