Рух за справядлівасць і роўнасць (араб. حركة العدل والمساواة) — антыарабская ісламісцкая паўстанцкая групоўка ў заходнім Судане. Лідар — Халіл Ібрахім Мухамад, які напісаў «Чорную Кнігу» супраць панавання арабаў у Судане, быў забіты 25 снежня 2011 года. Карыстаюцца падтрымкай Чада і Эрытрэі. Выступаюць супраць пашырэння кітайскага ўплыву ў Судане. Лідарам руху, пасля гібелі Халiла Ібрагіма, стаў яго брат — былы універсітэцкі прафесар эканомікі Джыбрыл Ібрагім[1].