wd wp Пошук:

Руслан Генадзевіч Аніскевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аніскевіч. Руслан Генадзевіч Аніске́віч (17 лютага 1967, Мінск) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Юрыдычную дзейнасць пачынаў з пасады памочніка старшыні суда Савецкага раёна горада Мінска ў 1995 годзе. Пасля заканчэння ў 1997 годзе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў прызначаны суддзёй суда Савецкага раёна горада Мінска, у 2007 — суддзёй Мінскага гарадскога суда.

З 2009 года пачаў працаваць на пасадзе суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. У 2014 годзе быў прызначаны суддзёй, сакратаром Пленума Вярхоўнага Суда. З красавіка 2015 года з’яўляўся намеснікам Старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда.

У 2015 годзе прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас.

15 кастрычніка 2020 года вызвалены ад пасады намесніка Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Суддзі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»