wd wp Пошук:

Руслан Барысавіч Гагуа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гагуа. Руслан Барысавіч Гагуа (4 жніўня 1972) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, музыкант.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 2001 г. і аспірантуру ў 2007 г. Абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме «Крыніцы і гістарыяграфія (XIX — пачатку XXI ст.) Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам». Працуе дацэнтам на кафедры гуманітарных навук, філасофіі і правы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Асноўны напрамак навуковых даследаванняў — еўрапейская сярэднявечная ваенная гісторыя[1]. З’яўляецца буйным спецыялістам па гісторыі ваенных канфліктаў Польшчы і Літвы з Тэўтонскім ордэнам, у прыватнасці, па Вялікай вайне і Грунвальдскай бітве.

Р. Б. Гагуа з’яўляецца кіраўніком, аўтарам песень і гітарыстам музычнага калектыву «Red Cat» (Чырвоны кот). Пінская група ўзнікла ў снежні 2005 г. і выступае, у асноўным, у стылі Hard’n’heavy. Выконвае ўласныя і чужыя песні. У 2009 г. быў запісаны свой дэбютны студыйны альбом, які ў гэтым жа годзе быў выдадзены пад назвай «The Rat`s Hole of a Sad Rose»[1][2].

Меркаванне аб манаграфіі «Грунвальд у крыніцах» (2009 г.)

Яна з’яўляецца адной з асноўных крыніц да даследавання падзеяў Грунвальдскай бітвы. Гэта першае манаграфічнае выданне ў Беларусі пра Грунвальд, яно выйшла накладам 200 асобнікаў.

Грунвальдскай бітве прысвечана шмат матэр’ялаў розных аўтараў, але дакладнага грунтоўнага аналізу, хронікі, па словах аўтара кнігі, не рабілася дагэтуль ні ў Беларусі, ні за яе межамі.

Руслан Гагуа скарыстаўся нямецкімі і польскімі хронікамі XV стагоддзя на лацінскай і старагерманскай мовах. Ён па-новаму спрабуе інтэрпрэтаваць падзеі, якія адбываліся. Па словах гісторыка, яны вельмі адрозніваюцца ад кропкі гледжання беларускай гістарычнай навукі. Па-іншаму разглядаецца роля смаленскіх палкоў, структура войскаў, што прымалі ўдзел у бітве, па іншаму страты і г.д.[3]

Навуковыя працы

Кнігі, дапаможнікі, дысертацыі

Артыкулы

Зноскі

  1. 1 2 З інтэрв’ю з Р. Б. Гагуа Архівавана 25 ліпеня 2010.
  2. З асабістага сайта групы Архівавана 19 сакавіка 2015.
  3. З рэгіянальнага партала Гродна

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»