wd wp Пошук:

Руслан Іванавіч Гунчак

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Руслан Гунчак (нар. 9 жніўня 1979) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Часам таксама гуляў на пазіцыі абаронцы. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Валока».

Клубная кар’ера

Дэбютаваў у чэмпіянаце Украіны (Першая ліга) у 1998 у складзе чарнавіцкай «Букавіны». У 2002—2009 выступаў за клубы ўкраінскай Прэм’ер-лігі. Пасля сезону ў Азербайджане вярнуўся ў «Букавіну», у складзе якой стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі 2010/11.

«Нафтан»

У лютым 2013 перайшоў у наваполацкі «Нафтан». Хутка стаў адным з лідараў каманды, у адсутнасць Алега Шкабары быў капітанам. Спачатку гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, потым апусціўся да цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2013 пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта, але неўзабаве вярнуўся ў Наваполацк і ў лютым 2014 падпісаў новы кантракт[3]. У сезоне 2014 працягваў быць асноўным абаронцам навапалачан, па выніках сезону правёў на полі найбольшую колькасць часу сярод усіх ігракоў Вышэйшай лігі. За сезон забіў 7 мячоў (большую частку з пенальці).

У лютым 2015 яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У 2015—2016 заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам «Нафтана». У снежні 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[5], аднак пазней далучыўся да «Букавіны» ў якасці гуляючага трэнера, правёў у гэтай якасці першую палову 2017 года.

Апошнія гады

Улетку 2017 года пакінуў «Букавіну», а ў жніўні прыняў прапанову выступаць за аматарскі клуб «Валока» ў чэмпіянаце Чарнавіцкай вобласці. У 2018 годзе згуляў адзін матч за «Крэмінь» (Пістынь) у чэмпіянаце Івана-Франкоўскай вобласці, пасля чаго канчаткова завяршыў кар’еру.

Дасягненні

Зноскі

  1. Ruslan Gunchak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ruslan Hunchak // FBref.com
  3. Гунчак подписал контракт с «Нафтаном», Керчу подпишет соглашение, Болквадзе покинул клуб
  4. Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с “Нафтаном”
  5. Защитник “Нафтана” завершил карьеру

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнавіцкай вобласці
Катэгорыя·Ігракі ФК Харкаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Украіны
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Ільічовец-2 Марыупаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Івана-Франкоўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Сімург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны