wd wp Пошук:

Руская праваслаўная стараверская царква

Руская праваслаўная стараверская царква — праваслаўная Царква рускай традыцыі; адна з галін стараверства (папоўскага кірунку). Лічыць сябе пераемніцай Рускай Царквы, якая існавала да рэформ Патрыярха Нікана. У літаратуры сустракаюцца назва РПСЦ — Белакрыніцкая іерархія — ад назвы манастыра ў Белай Крыніце на паўночнай Букавіне, якая была ў складзе Аўстра-Венгрыі. Сучасная іерархія РПСЦ з’явілася ў 1846 годзе, калі было адноўлена епіскапскае ўзначальванне структуры. РПСЦ знаходзіцца ў кананічных і малітоўных зносінах з Рускай Праваслаўнай Стараверскай Царквой у Румыніі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Руская праваслаўная стараверская царква
Катэгорыя·Стараверства