wd wp Пошук:

Ружовы пелікан

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пелікан.

Pelecanus onocrotalus

Ружовы пелікан (Pelecanus onocrotalus) — буйная вадаплаўная птушка сямейства пеліканавых.

Знешні выгляд

Вялікая, нязграбная птушка, з белым цялеснага адцення апярэннем і чорнымі канцамі крылаў.

Пашырэнне

Арэал разарваны, уключае Балканы, Чорнае i Каспiйскае моры, Аральскае возера (Казахстан), Блізкі Усход, некаторыя тэрыторыi Паўднёвай Азii, Паўднёва-Усходняй Афрыкі. Насяляе кантынентальныя вадаёмы з берагамi, якiя зараслi трыснягом i кустамi, асаблiва імкнуцца да рачных дэльт.

Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Нерэгулярна залятае ў розныя еўрапейскiя краiны (Іспанію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Данію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Мальту, Беларусь, Венгрыю, Расію — наваколле Сант-Пецярбурга).

Асаблівасці біялогіі

Гняздуе калонiямі. Гняздо — утаптаная куча з сухой надводнай раслiннасцi (галоўным чынам трыснягу), а таксама сухой травы, дыяметр — 1,5-3,0 м.

Яйкi (2-4) падоўжаныя, амаль элiптычныя; белыя з мазкамі вапны. Памеры: 89 х 57 мм.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Пеліканы
Катэгорыя·Уразлівыя віды