wd wp Пошук:

Рудольф Гейдэнгайн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейдэнгайн. Рудольф Петэр Генрых Гейдэнгайн (29 студзеня 1834, Марыенвердэр13 кастрычніка 1897, Брэслау) — нямецкі фізіёлаг і гістолаг. Прафесар універсітэта ў Брэслау (з 1859). У 1856 Гейдэнгайн устанавіў уплыў сілы пастаяннага току на эфект раздражнення ім рухальных нерваў. Аналізуючы т. зв. тонаматорны феномен — павольнае танічнае скарачэнне мышц языка з перарэзаным рухальным нервам пры раздражненні перыферычнага канца адчувальнага язычнага нерва, - Гейдэнгайн паказаў, што ён абумоўлены пабочным дзеяннем сасудапашырэння. Адкрыў тармозячы ўплыў раздражнення пэўных кропак кары вялікіх паўшар’яў на шкілетную мускулатуру. Выявіў залежнасць цеплаўтварэння ў мышцах ад умоў іх дзейнасці - кровазвароту, нагрузкі, інтэнсіўнасці раздражнення і інш; зарэгістраваў вылучэнне цяпла пры адзіночным мышачным скарачэнні. Устанавіў актыўную ролю нырачнага эпітэлія ва ўрынаўтварэнні і адпаведных клетачных элементаў арганізма - у лімфаўтварэнні і ўсмоктванні з кішак. Сын — Марцін Гейдэнгайн.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Pagel J. Heidenhain, Rudolf Peter Heinrich // Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. BettelheimB. — Т. 2, 1897. — S. 75–76.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116604948 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. 1 2 Rudolf Peter Heinrich Heidenhain // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116604948 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Турынская акадэмія навук — 1757.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116604948 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. 1 2 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  8. https://www.leopoldina.org/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/rudolf-heidenhain/ Праверана 4 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Фізіёлагі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 2-й ступені
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Рэктары Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Квідзыне
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Памерлі ва Уроцлаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Гістолагі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыенвердэры
Катэгорыя·Памерлі ў 1897 годзе
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы