Ругайскі край (лат.: Rugāju novads; латг.: Ruguoju nūvods) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Латвіі ў вобласці Латгалія. Край складаецца з двух валасцей, цэнтрам края з’яўляецца пасёлак Ругаі.
Паводле ацэнкі на 1 студзеня 2015 года насельніцтва края складае 2266 пастаянных жыхароў[1], на 1 студзеня 2010 года — 2652 чалавекі[2]. Плошча края — 512 км²[3].