Ро́ўбіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Роўбіцк.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Роўбіцкая. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 11 чэрвеня 1962 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Папялёўскага сельсавета (населеныя пункты Нікар і Хвойнік)[1]. 7 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сухопальскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Бабінец, Глушэц, Ляўкі, Прыкалесь, Роўбіцк, Хвойнік, Чадзель.