wd wp Пошук:

Рохтас

Рохтас — пенджабская крэпасць, збудаваная Шэр-шахам у 1541-43 гг. у непасрэднай блізкасці ад Вялікай колавай дарогі для абароны зямлі гавараў ад Хумаюна.

Будынак

Крапасныя сцены перыметрам 4 км, вышынёй звыш 18 м і таўшчынёй да 12,5 м лічыліся па тых часах непрыступнымі. Па акружнасці размешчана 68 паўкруглых бастыёнаў і некалькі масіўных брам з пясчаніку.

Гісторыя

Рохтас атрымала назву ў гонар бітвы пры Рохтасе, у якой Шэр-шах ушчэнт разбіў маголаў. Праз 10 гадоў пасля смерці Шэр-шаха камендант крэпасці вераломна адкрыў яе браму Хумаюну. Вялікія Маголы надавалі Рохтасу вялікае значэнне і пабудавалі нямала крапасных збудаванняў па яго ўзоры.

Напачатку XVIII ст. Рохтас страчвае сваё ваеннае значэнне, пасля раздзела Брытанскай Індыі апыняецца ў межах Пакістана, а ў 1997 г. трапляе ў лік помнікаў Сусветнай спадчыны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Пакістана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Крэпасці Пакістана
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Пакістане