wd wp Пошук:

Ротавірусы

Ротавірусы (Rotavirus) — род з сямейства рэавірусаў.

Вірыён ікасаэдрычнай формы, дыяметрам 65-75 нм. Геном прадстаўлены двухнітачнай РНК, якая складаецца з 11 фрагментаў. Капсід двухслойны, пабудаваны па кубаідальным тыпе. Вылучана чатыры серавары, дзве групы (A і не A) і дзве падгрупы (1 і 2).

Паразітуюць у малпаў, рагатай жывёлы, свіней, коней, сабак, птушак. Часты ўзбуджальнік гастраэнтэрытаў у дзяцей ва ўзросце 6-24 месяцаў. Дыягназ устанаўліваюць электроннай мікраскапіяй фільтратаў калу, заражэннем нованароджаных мышэй, выяўленнем нарастання антыцел у РН, РЗК, ІФА.

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вірусы