wd wp Пошук:

Рорус

Цэнтр Роруса
Вуліца Фіневета ў Рорусе
**Рорус** (нарв.: Røros, паўд.-саамск. Plassje) — горад і камуна ў [Нарвегіі](/Нарвегія "Нарвегія"), у фюльке [Сёр-Трондэлаг](/Сёр-Трондэлаг "Сёр-Трондэлаг"). Цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Размешчаны недалёка ад мяжы са [Швецыяй](/Швецыя "Швецыя"), пры ўпадзенні ракі Рэа ў самую доўгую ў Нарвегіі [раку Глома](/Рака_Глома "Рака Глома"), выток якой знаходзіцца на тэрыторыі муніцыпалітэта. Цэнтр горада з’яўляецца аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

З XVII стагоддзя Рорус быў важным цэнтрам здабычы медзі. Двойчы — у 1678 і 1679 гадах — спалены дашчэнту шведскай арміяй падчас дацка-шведскай вайны. Пасля вайны права на распрацоўку радовішчаў медзі перайшло да нямецкага банкіра Ёахіма Іргенса, найважнейшага крэдытора дацкай кароны, які атрымаў тытул барона фон Вестэрвік і стаў адным з найбагацейшых магнатаў Скандынавіі. Рорус быў зноў захоплены шведскімі войскамі ў 1718 г. падчас Паўночнай вайны, аднак пазней шведы былі вымушаныя пакінуць горад і адступіць у горы, дзе ад холаду загінула больш за 3000 салдат.

У цэнтры Роруса захавалася шмат драўляных будынкаў часоў росквіту горнай справы. У 1980 годзе Рорус быў уключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Рорус знаходзіцца на Рорусскай чыгуначнай лініі, якая злучае Осла і Тронхейм праз даліну Гломы. У горадзе маецца таксама аэрапорт з рэгулярнымі рэйсамі ў Осла (авіякампанія Widerøe).

Самая нізкая зафіксаваная тэмпература ў Рорусе — −50,4 °C (1914 год), што робіць яго самым халодным месцам у Нарвегіі на поўдзень ад Фінмарка.

Зноскі

  1. Formannskap Праверана 28 снежня 2019.
  2. Statens kartverk Arealstatistikk for Norge 2020Statens kartverk, 2019.
  3. Alders- og kjønnsfordeling i kommuner, fylker og hele landets befolkning (K) 1986 - 2020Statistics Norway, 2020.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трондэлаг
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Нарвегіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Нарвегіі