wd wp Пошук:

Роберт Уільямс Вуд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вуд. Роберт Уільямс Вуд (2 мая 1868, Конкард — 11 жніўня 1955 Амітывіл, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік-эксперыментатар.

Біяграфія

У 1891 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1901—1938 гадах прафесар універсітэта Дж. Хопкінса ў Балтымары. Асноўныя працы Вуда па фізічнай оптыцы. Адкрыў (1902) і даследаваў аптычны рэзананс. Адкрыў рэзананснае выпраменьванне пароў ртуці ў ультрафіялетавай вобласці, адкрыў і вывучыў палярызацыю рэзананснага выпраменьвання і яе залежнасць ад магнітнага поля. Гэтыя працы Вуда паклалі аснову тэорыі атамных і малекулярных спектраў. Упершыню вырабіў шкляны святлафільтр, які прапускаў ультрафіялетавыя прамяні і непразрысты для бачнага святла, зрабіў здымкі Месяца ў ультрафіялетавым святле. Яго працы паклалі пачатак ультрафіялетавай і інфрачырвонай фатаграфіі. Удасканаліў дыфракцыйную рашотку. Вуд даследаваў таксама ультрагукавыя ваганні і іх уплыў на вадкія і цвёрдыя целы.

Зноскі

  1. 1 2 Robert W. Wood // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Robert Williams Wood // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Robert Williams Wood // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Матэўчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Масачусетсе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты ЗША
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня