Роберт Гук (англ. Robert Hooke; 1635—1703) — англійскі натураліст, фізік, матэматык. Удасканаліў канструкцыю мікраскопа і першы выкарыстаў яго для вывучэння жывых арганізмаў. Выявіў клетачную будову тканак, увёў тэрмін «клетка». Таксама шмат навуковых прац прысвяціў вывучэнню механічных з’яў. Адзін са складальнікаў тэорыі пругкасці.
У 1676 годзе Роберт Гук сфармуляваў закон залежнасцi модуля сiлы пругкасцi ад абсалютнай дэфармацыi цела пры малых пругкiх дэфармацыях (закон Гука) у сваёй анаграмме «Ut tension sic vis» («Як напружанне, так сiла»).
Robert Hooke на Вікісховішчы |