wd wp Пошук:

Рачныя вугры

Рачныя вугры (Anguillidae) — сямейства рыб атрада вугрападобных. Адзіны род налічвае 15 відаў.

Апісанне

Цела вельмі падоўжанае. Жаберная адтуліна серпападобная, размешчана латэральна. Спінны і анальны плаўнікі зліваюцца з хваставым. Грудны плаўнік добра развіты. Пазванкоў 100—119. Маецца вельмі дробная луска. Бакавая лінія поўная на целе і галаве.

Асаблівасці біялогіі

Дарослыя вугры жывуць у прэснай вадзе ці эстуарыях. Перастаюць харчавацца пры наступленні палавой спеласці, калі мігруюць з прэсных вод у моры. Паўночнаамерыканскі і еўрапейскі (Anguilla anguilla) прэснаводныя вугры нерастуюць у Саргасавым моры.

Лічынкі лептацэфалы вяртаюцца ў прыбярэжную зону, перажываюць метамарфоз і заходзяць у прэсныя воды на стадыі «шклянога вугра».

Промысел

Рачныя вугры — каштоўныя аб’екты промыслу.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Сямействы рыб
Катэгорыя·Вугрападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта