wd wp Пошук:

Расія на конкурсе песні Еўрабачанне 2018

Расія ўдзельнічала ў 2018 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 21-ы раз — краіну прадстаўляла Юлія Самойлава з песняй «I Won’t Break», выступіўшы ў другім паўфінале. Упершыню за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў конкурсе, Расія не трапіла ў фінал.

Юлія мала ўдзельнічаць у 2017 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне-2017» з песняй «Flame Is Burning». Але 22 сакавіка 2017 года Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд у краіну ўдзельніку Расіі — спявачцы Юліі Самойлавай за парушэнне ўкраінскага заканадаўства. ЕВС запрапанаваў арганізаваць выступленне Юліі Самойлавай з дапамогай прамой тэлетрансляцыі з Масквы альбо змяніць удзельніка конкурсу. Пасля адмовы Расіі, 13 красавіка 2017 года Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў, што Расія не зможа прыняць удзел у конкурсе. Гэта другі выпадак нядопуску ўдзельніка да Еўрабачання (у 2009 годзе грузінскі гурт «Стэфанэ і 3G» не была дапушчана да ўдзелу ў конкурсе за палітычны падтэкст сваёй песні), але першы за парушэнні, не звязаныя з песняй.

Перадгісторыя

Асноўны артыкул: Расія на конкурсе песні Еўрабачанне Да 2019 года Расія прымала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне дваццать адзін раз з моманту дэбюта ў 1994 годзе. Расія была пераможцам конкурсу адзін раз у 2008 годзе з песняй «Believe» ў выкананні Дзімы Білана. Найменш паспяховым рэзультатам было 17-ае месца, якое Расія дасягла ў 1995 годзе з песняй «Колыбельная для вулкана» ў выкананні Філіпа Кіркорава. Пасля ўвядзення паўфіналаў конкурсу ў 2004 годзе, Расія кожны раз праходзіла ў фінал. У 2016 годзе Расія заняла трэцяе месца ў конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «You Are the Only One» (Адзіная) ў выкананні Сяргея Лазарава, пры гэтым выйграўшы еўрапейскае тэлегаласаванне.

У 2019 годзе расійскі нацыяральны вяшчальнік УДТРК будзе трансляваць мерапрыемства ў Расіі. Пачынаючы з 2008 года, расійскае асвятленне конкурсу чаргуецца паміж дзвумя вяшчальнікамі: «Першы канал» і УДТРК. Спачатку, паводле кантракта, «Першы канал» маў трансляваць конкурс у 2017 годзе, а УДТРК у 2018 годзе, але з прычыны падзей 2017 года, калі Юліі Самойлавай быў забаронены ўезд ва Украіну, УДТРК саступіў права трансляцыі Еўрабачання-2018 «Першаму каналу». Такім чынам, чарговасць права трансляцыі была выкананая, але ссунутая на адзін год.

На Еўрабачанні

Паводле правіл «Еўрабачання» краіны «вялікай пяцёркі» (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя) і краіна-гаспадарка конкурсу (Ізраіль) праходзяць адразу ў фінал, астатнія ўдзельнічаюць у паўфіналах. Размеркаванне на паўфіналы адбылося 29 студзеня 2018 года ў Ліссабоне, дзе 37 краін былі размеркаваныя на 2 паўфіналы. Расія ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу трапіла ў другі паўфінал, а таксама ўпершыню Расія не трапіла ў фінал.

Паўфінал

Расія прыняла ўдзел у другім паўфінале 10 мая 2018 года. Яна выступала пад нумарам 6, паміж Даніяй і Малдовай. Па выніках галасавання, Расія заняла толькі 15 месца, што не дало ёй магчымасці прайсці ў фінал.

Галасаванне

Расія галасавала як у другім паўфінале, так і ў фінале. На працягу кожнага шоу кожная краіна прысуджвала два сеты балаў ад 1-8, 10 і 12: адзін сет — ад журы, другі — ад тэлегледачоў.

Паасобныя вынікі галасавання

У гэтым годзе ад Расіі галасавалі наступныя 5 членаў журы[1]:

Зноскі

  1. Eurovision 2018 Jury members(англ.) , Eurovisionworld (30 красавіка 2018). Праверана 20 мая 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Расія на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2018