wd wp Пошук:

Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт

Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт (поўная назва: Федэральная дзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт» (рус. Федеральное государственное образовательное учреждение высшего образования «Росси́йский госуда́рственный социа́льный университе́т»), абрэвіятура: РДСУ) — дзяржаўная вну, якая дзейнічае з 1991 г. на базе Маскоўскай вышэйшай партыйнай школы, заснаванай ў 1978 г. У 1991-94 гг. установа называлася «Расійскі дзяржаўны сацыяльны інстытут», у 1994-2004 гг «Маскоўскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт». З 1 ліпеня 2004 г. Універсітэт дзейнічае пад цяперашняй назвай. Юрыдычны адрас: вуліца Вільгельма Піка, дом № 4, будынак № 1, горад Масква, Расія[1]. Дзейнічаюць 4 філіялы, адзін з якіх у Мінску. У 2012 г. РДСУ прайшоў федэральную акрэдытацыю РФ.

Мінскі філіял

Заснаваны ў 1999 г Саюзнай Дзяржавай РФ і РБ[2]. Будынак знаходзіцца на Народнай вул., 21 на месцы былога дзіцячага сада[3]. Вядзецца падрыхтоўка менеджераў, сацыяльных работнікаў, псіхолагаў, юрыстаў і канфліктолагаў.

Спасылкі

Зноскі

  1. сайт РГСУ
  2. Филиал РГСУ в Минске. История Архівавана 27 лістапада 2018.
  3. Филиал РГСУ в Минске. История Архівавана 27 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Універсітэты Расіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Беларусі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта