Рассеянне святла - рассейванне хваль аптычнага дыяпазону, якое заключаецца ў змене прасторавага размеркавання, частаты, палярызацыі аптычнага выпраменьвання пры яго ўзаемадзеянні з рэчывам.
Колькасная характарыстыка працэсу рассейвання – сячэнне рассейвання. Дыфферэнцыяльнае сячэнне рассеяння dσ вызначаецца так:
d
d
Φ
d
Φ
0
,
{\displaystyle \mathrm {d} \sigma ={\frac {\mathrm {d} \Phi }{\mathrm {d} \Phi _{0}}},}
дзе dФ - паток выпраменьвання, рассеяны ў малы элемент цялеснага вугла dΩ, а dФ0 – шчыльнасць падаючага патока.
У рамках хвалевай тэорыі выпраменьвання падаючая светлавая хваля ўзбуждае ў часціцах асяроддзя вымушаныя ваганні электрычных зарадаў, якія становяцца крыніцамі другасных светлавых хваль, якія ў сваю чаргу рассейваюць у бакі частку энергіі падаючай хвалі. З-за сваёй кагерэнтнасці яны інтэрферыруюць паміж сабой.
З пункту гледжання квантавай тэорыі, адзінкавы акт рассейвання святла разглядаецца як паглынанне часціцай рэчыва падаючага на яго фатона з энергіяй hω, імпульсам hk і палярызацыяй μ, а затым выпраменьванне фатона з энэргіяй hω’, імпульсам hk’ і палярызацыяй μ’.(Тут ω і ω’ – частоты падаючага і рассеянага выпраменьванняў, k і k’ – хвалевыя вектары, h – пастаянная Планка).
Калі ω=ω’, рассейванне называюць рэлееўскім, ці пругкім. Калі ω≠ω’, рассейванне называюць няпругкім, і яно суправаджаецца пераразмеркаваннем энергіі паміж выпраменьваннем і рэчывам.
Выдзяляюць 5 ідэалізаваных спосабаў апісання розных выпадкаў рассейвання[1]:
Зямная атмасфера інтэнсіўна рассейвае кароткахвалёвую частку спектра, таму неба – блакітнае. Пры захадзе сонца кароткахвалевае выпраменьванне рассейваецца, і ў выніку святло, якое праходзіць, афарбаванае ў чырвоны колер. Чырвоны колер светлафора рассейваецца менш за зялёны і бачны з большай адлегласці – таму ён і выкарыстоўваецца для сігнала спынення і небяспекі. Хвалі на паверхні возера прыводзяць да дыффузнага рассейвання святла, у адрозненне ад амаль люстранога адбіцця ў спакойнае надвор’е[2].