Расарыяса (ісп.: Rosariazo) — паўстанне ў аргенцінскім горадзе Расарыа, якое ўспыхнула 19 мая 1969 года супраць дыктатуры Хуана Карласа Анганіа. Адной з прычын паўстання стала забойства аргенцінскімі паліцэйскімі студэнтаў Адольфа Белья і Луіса Бланка[1]. У выніку ўвядзення ў горад арміі і працяглых баёў студэнтаў, членаў прафсаюзаў і іншых гараджан з ваеннымі часцямі, паўстанне было падушана. Аднак ужо 29 мая таго ж года ў Кордаве адбыліся аналагічныя падзеі.
У прыгнечанні паўстання ўдзельнічаў Леапольда Галцьеры, які камандаваў артылерыяй. У 1981 годзе ён стаў дыктатарам Аргенціны.