wd wp Пошук:

Рамэн Канон

Рамэн Канон (фр. Romain Cannone; нар. 12 красавіка 1997, Булонь-Біянкур) — французскі фехтавальшчык-шпажыст, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа.

Нарадзіўся 12 красавіка 1997 года ў горадзе Булонь-Біянкур, Францыя. Разам з сям’ёй пераехаў у Бразілію, калі яшчэ хадзіў у дзіцячы сад. Затым яго сям’я пераехала ў Ніжні Іст-Сайд ў Нью-Ёрку, там ён і пачаў займацца фехтаваннем ва ўзросце 12 гадоў, пасля трэніраваўся пад кіраўніцтвам Майкла Макрацова ва ўзросце 13 гадоў у Нью-Ёркскай акадэміі фехтавання на Коні-Айлэндзе.

У 2019 годзе Канон заняў 30-е месца ў асабістым першынстве свету па мужчынскай шпазе ў Будапешце. Да свайго залатога медаля на Алімпійскіх гульнях у Токіа 2020 яго найвышэйшым дасягненнем было 7-е месца на чэмпіянаце свету ў Ванкуверы 8 лютага 2019 года. У 2019 годзе, калі Канон прайшоў кваліфікацыю на Алімпійскія гульні, ён быў студэнтам у Бізнес-школе Скема.

Зноскі

  1. 1 2 3 https://olympics.com/tokyo-2020/olympic-games/en/results/fencing/athlete-profile-n1351036-cannone-romain.htm Праверана 25 ліпеня 2021.
  2. 1 2 3 https://www.linkedin.com/in/romain-cannone-0895bb10b/ Праверана 25 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Булонь-Біянкуры
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы