wd wp Пошук:

Раман Пятровіч Гадаваны

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Гадаваны (нар. 4 кастрычніка 1990, Цярнопаль) — былы ўкраінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец цярнопальскай школы футбола. Першы трэнер — Багдан Антонавіч Бучынскі. Выступаў за цярнопальскія каманды СДЮШАР, «Педліцэй» і «Цярнопаль-ЦНЭУ» (каманда Цярнопальскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта), а тажке за клуб «Надзія» (Капычынцы). З красавіка 2008 года гуляў за «Ніву» з Цярнопаля.

З кастрычніка 2009 года выступаў у чэмпіянаце вобласці за «Цярнопаль-ЦНПУ» (Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт). 16 снежня па рашэнні ПФЛ кантракт Гадаванага з «Нівой» быў ануляваны з прычыны нявыплаты клубам заробку іграку[3], а сам Раман атрымаў статус свабоднага агента. У снежні 2009 года паслугамі іграка зацікавілася «Валынь», якая пасля Новага года падпісала кантракт з Раманам. У складзе луцкага клуба выступаў пераважна за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна.

Улетку 2015 года праходзіў прагляд у мінскім «Дынама», але не падышоў клубу[4]. У студзені 2016 года далучыўся да іншага беларускага клуба — мазырскай «Славіі». У складзе «Славіі» разглядаўся як асноўны цэнтральны абаронца, аднак большую частку сезону 2016 быў вымушаны прапусціць з-за траўм. У лютым 2017 года стала вядома, што з-за праблем са здароўем Раман пакідае «Славію»[5].

У 2018 годзе гуляў на аматарскім узроўні за клуб «Мэльныця-Падзільска», пасля канчаткова завяршыў кар’еру.

Студэнцкія спаборніцтвы

З 20 па 26 ліпеня 2009 года выступаў на студэнцкім чэмпіянаце Еўропы, абараняючы колеры каманды Цярнопальскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта, і стаў чэмпіёнам Еўропы[6]. Праз год з 19 па 25 ліпеня 2010 года зноў згуляў на чэмпіянаце Еўропы за «Цярнопаль» і на гэты раз стаў бронзавым прызёрам[7].

Зноскі

  1. Roman Godovany // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roman Hodovanyi // FBref.com
  3. Пратакол паседжання Дысцыплінарнага камітэта ПФЛ
  4. Годованый покинул минское «Динамо», Някшу продолжает находиться на просмотре(руск.) , by.tribuna.com (23.06.2015). Праверана 28.04.2016.
  5. Весенняя поверка. “Славия”. Пилигримы поневоле(руск.) , pressball.by (27.02.2017). Праверана 01.04.2017.
  6. Чемпіонат Європи з футболу серед студентських команд: український фінал і перемога ФК «Тернопіль»(укр.) , Офіційний сайт ПФЛ (28.07.2009). Праверана 11.08.2010. Архівавана 24 мая 2012.
  7. “Бронзове” Євро “Тернополя”(укр.) , 20 хвилин (28.07.2010). Праверана 11.08.2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цярнопалі
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Валынь Луцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніва Цярнопаль
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе