wd wp Пошук:

Раман Іванавіч Мельнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнік.

Раман Іванавіч Мельнік (29 мая 1964, Моршын, Стрыйскі раён, Львоўская вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Палкоўнік міліцыі. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска (з 2021).

Біяграфія

Нарадзіўся 29 мая 1964 года ў п. Моршын Стрыйскага раёна Львоўскай вобласці[1].

Скончыў Новараздольскі політэхнічны тэхнікум, Львоўскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі і начсаставу МУС СССР, а таксама Акадэмію міліцыі МУС Беларусі[1].

У органах унутраных спраў з 1985 года. Служыў на розных пасадах у Стрыйскім ГАУС Львоўскай вобласці і Заводскім РУУС Мінска. У 1985 годзе пазваёміўся ў Моршыне з будучай жонкай, Таццянай, праз два гады яны ажаніліся.

Займаў пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, кіраваў Фрунзенскім РУУС Мінска, знаходзіўся на пасадах намесніка і першага намесніка начальніка МДУ ДА МУС, намесніка начальніка МГБ ГУУС, першага намесніка начальніка ГУАПП МГБ МУС — начальніка ўпраўлення прафілактыкі.

З 2012 года да 28 мая 2021 года працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі, пасля чаго сышоў у адстаўку са службы ў праваахоўных органах[1].

18 чэрвеня 2021 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска[2]

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Главой администрации Ленинского района Минска назначен Роман Мельник. Что о нем известно(недаступная спасылка)
  2. «Вы, як заўсёды, заступаеце на перадавую» — Лукашэнка абнавіў мясцовую вертыкаль улады
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2001 года № 33 «Аб узнагароджаннi групы ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага складу органаў унутраных спраў i прыраўнаваных да iх асоб медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступенi»
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2016 года № 187 «Аб узнагароджанні»
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Моршыне
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Палкоўнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені