wd wp Пошук:

Ракамітрум

Ракамі́трум (Racomitrium) — род лістасцябловых імхоў сямейства грыміевых.

Апісанне

Двухдомныя шматгадовыя расліны. Дзярнінкі плоскія, белавата-зялёныя або светла-жоўта-зялёныя. Сцябло даўжынёю 2—20 см, няправільна разгалінаванае, часта вузлаватае з-за шматлікіх укарочаных бакавых парасткаў. Лісце ад яйцападобнага да прадаўгавата-ланцэтнага, рыхла-прылягаючае, у большасці з воласападобным бясколерным кончыкам. Жылка шырокая, простая. Спарагоны на верхавіне сцябла або ыа бакавых парастках, на гладкіх ножках даўжынёй ад 5 мм да 2,5 см. Каробачка прамастойная, прадаўгавата-яйцападобная да амаль цыліндрычнай. Перыстом просты, раснічасты. Вечка конусашылападобнае. Каўпачок шапачкападобны.

Пашырэнне

Адрозніваюцца сотні відаў, пашыраных амаль на ўсіх кантынентах. На Беларусі трапляецца ракамітрум разнаклетачны (Racomitrium heterostichoides).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Грыміевыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без TPL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак