wd wp Пошук:

Раймунд-Рубен

Раймунд-Рубен (Раймунд Рупен або Раймонд-Рубен; нар. 1199 — пам. 1221) — кіраўнік Антыяхійскага княства. Сын графа Трыпалі Раймунда IV і дачкі дзявятага кіраўніка Кілікійскага армянскага царства Алісы.

Біяграфія

У 1194 годзе Лявонам каля Баграса быў узяты ў палон Баэмунд III, для вызвалення якога спатрэбілася асабістае прыбыццё ў Сіс караля Іерусаліма Генрыха Шампанскага. Умовай вызвалення паслужыла адмова ад прэтэнзій Баэмунда на Баграс, і выдачы Алісы, дачкі Рубена III, за муж за Раймонда старэйшага сына Баэмунда. Паводле гэтага ж дагавора магчымы спадчыннік гэтага саюза атрымліваў карону Антыёхіі[3].

У 1199 годзе ў Раймунда і Алісы нарадзіўся сын Раймунд-Рупен. Праз усяго два гады, у 1201 годзе, памёр кіраўнік Антыяхійскага княства Баэмунд III.

Паводле дагавора заключанаму ў 1194 годзе паміж Кілікіяй і Антыёхіяй на прастол павінен быў узысці Раймунд Рубен — старэйшы сын Баэмунда і армянскай прынцэсы Алісы, якая даводзілася пляменніцай каралю Кілікіі Лявону I. Права атрымання ў спадчыну прастола аспрэчыў малодшы сын памерлага кіраўніка, Баэмунд IV, які жадаў далучэння Антыёхіі не да Кілікіі, а да сваіх уладанняў. Паміж дзвюма дзяржавамі выбухнуў канфлікт[4].

У 1205 годзе, Раймунд-Рубен зрынуўшы князя Баэмунда IV прыйшоў да ўлады ў Антыёхіі, але праз тры гады, у 1208 годзе, быў сам зрынуты Баэмундам IV[5].

У 1216 годзе, Лявон займае Антыёхію, уладу над якой перадае законнаму спадчынніку, свайму траюраднаму пляменніку Раймунд Рубен. Але кіраванне апошняга ў Антыёхіі пацярпела фіяска і выклікала абурэнне насельніцтва. Больш таго Раймунд Рубен пасварыўся з братам свайго дзеда армянскім каралём. Верагодна гэта адбылося з-за таго, што Лявон, у якога нарадзілася другая дачка — Забел, вырашыў прызначыць яе спадчынніцай кілікійскага прастола[4].

У 1219 годзе Баэмунд IV захапіў Антыёхію і выгнаў Раймонд-Рубена[4].

Продкі

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. 1 2 Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
  3. Клод Мутафян // Le Royaume Arménien de Cilicie, XIIe-XIVe siècle// Русское издание «Последнее королевство Армении» // Изд-во «Бородино» стр. 42-43 (161) 2009 г. ISBN 978-5-9901129-5-7
  4. 1 2 3 Клод Мутафян// Le Royaume Arménien de Cilicie, XIIe-XIVe siècle // Русское издание «Последнее королевство Армении» //Изд-во «Бородино» стр. 47-48 (161) 2009 г. ISBN 978-5-9901129-5-7
  5. Джонатан Филипс // Четвертый крестовый поход // Гл. 15 Изд-во «Аст», М. 2010 ISBN 978-5-17-057043-0
Папярэднік:
Баэмунд IV
Князь Антыёхіі
12161219
Пераемнік:
Баэмунд IV
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1199 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Род Рубенідаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1222 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Рамнульфідаў