wd wp Пошук:

Разраднік

Разраднікі

Разраднік — электрычны апарат, прызначаны для абмежавання перанапружанняў у электратэхнічных усталёўках і электрычных сетках, якія ўзнікаюць падчас камутацыі электраапаратаў, пад уздзеяннем атмасферных разрадаў і інш.

Прынцып дзеяння

Разраднік складаецца з дзвюх электродаў і дугагасільнай камеры.

Адзін з электродаў устанаўліваецца на абараняемым ланцугу сеткі, другі электрод зазямляецца. Прастора паміж электродамі называецца іскравым прамежкам. Пры пэўным значэнні напружання, паміж двума электродамі, іскравы прамежак прабіваецца, здымаючы тым самым перанапружанне.

Пасля прабоя, іскравы прамежак досыць іанізаваны, каб прабіцца фазнай напружаннем звычайнага рэжыму, у сувязі з чым узнікае кароткае замыканне. Задача дугагасільнай камеры — патушыць замыканне ў найбольш кароткія тэрміны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Электрычныя апараты
Катэгорыя·Электраэнергетыка