wd wp Пошук:

Разалія Евелеўна Гінзбург

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гінзбург. Разалія Евелеўна (Яўлееўна) Гінзбург (1889 — 1946) — беларуская вучоная-гематолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1889 годзе.

У 1920-х гадах некаторы час была выкладчыкам Мінскай фельчарска-акушэрскай школы[1].

Адна з заснавальнікаў і дырэктар (у 1933-36 гадах) Беларускага інстытута гематалогіі і пералівання крыві[1].

Пры ўдзеле Р. Гінзбург у Крымскім медыцынскім інстытуце імя Фрунзэ(руск.) бел. першай з тэрапеўтычных кафедраў у 1933 годзе была створана кафедра факультэцкай тэрапіі (цяпер — унутранай медыцыны № 1). Яна загадвала кафедрай да 1939 года[2].

У 1944 годзе ўзначаліла кафедру факультэцкай тэрапіі Стаўрапольскага медыцынскага інстытута, дзе працавала на працягу двух гадоў[2].

З’яўлялася старшынёй праўлення тэрапеўтычнай секцыі і членам Праўлення Усерасійскага таварыства тэрапеўтаў[2].

Памерла ў 1946 годзе ў Стаўрапалі[3].

Навуковая дзейнасць

Мела вялікі аўтарытэт у Савецкім Саюзе і за мяжой. Вядомасць у прафесійных колах набыла пасля правядзення навуковых распрацовак у розных галінах ўнутранай паталогіі, але ў першую чаргу — у галіне гематалогіі[4].

Па запрашэнні нямецкага боку чытала ў Германіі спецкурс па хваробах крыві[5][2].

Асобныя творы

Зноскі

  1. 1 2 Становление среднего медицинского образования в минске в первые годы советской власти (1920—1924)
  2. 1 2 3 4 Профессора Крымского федерального университета им. В. И. Вернадского: В 3-х т. Т. 1 Архівавана 6 мая 2020.
  3. ЗДРАВООХРАНЕНИЕ БЕЛАРУСИ: ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫЕ И ЮБИЛЕЙНЫЕ ДАТЫ 2019 год
  4. История Центра (руск.)
  5. Здоровье всегда и для всех. К 70-летию основания ВОЗ Архівавана 4 кастрычніка 2018. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міры
Катэгорыя·Памерлі ў Стаўрапалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гематолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе