wd wp Пошук:

Радыелагічны інцыдэнт у Краматорску

Радыелагічны інцыдэнт у Краматорску — факт радыеактыўнага апраменьвання жыхароў аднаго з панэльных будынкаў у Краматорску ў перыяд з 1980 па 1989 год.

Пад канец 1970-х у Каранскім кар’еры Данецкай вобласці, дзе здабывалі гравій і друз, была згублена ампула з цэзіем-137, які выкарыстоўваўся ва ўзроўнемеры. Пачаліся пошукі, кіраўніцтва папярэдзіла сваіх шматлікіх замоўцаў пра згубу. Друз з гэтага кар’ера выкарыстоўвалі для будаўніцтва Алімпійскіх аб’ектаў у Маскве. Да заканчэння пошукаў пастаўкі друзу загадам ураду СССР былі прыпынены. Праз тыдзень пошукі афіцыйна скончыліся няўдачай.

У 1980 годзе ў Краматорску быў здадзены ў эксплуатацыю панэльны будынак № 7 па вуліцы Гвардзейцаў-Кантэміраўцаў. Згубленая ампула памерам 8 на 4 мм, якая выпраменьвала 200 рэнтген за гадзіну, апынулася ўмураванай у адну з сцен дзіцячага пакою.

Ужо ў 1981 годзе ў адной з квартэр памерла 18-гадовая дзяўчына, а праз год — яе 16-гадовы брат, потым — іх маці. У квартэру ўсялілася іншая сям’я, у якой неўзабаве памёр сын-падлетак. Усе загінулыя памерлі ад белакроў’я. Урачы тлумачылі дыягназ дрэннай спадчыннасцю. Бацька загінулых дамогся дэтальнага расследвання, якое выявіла высокі ўзровень радыеактыўнасці ў дзіцячым пакоі, у сумежнай кватэры за сцяной і ў квартэры паверхам вышэй.

Жыхароў выселілі, пасля чаго было вызначана дакладнае месца крыніцы выпраменьвання. Выразаўшы частку сцяны, яе даставілі ў Кіеўскі інстытут ядзерных даследванняў, дзе ампула была выцягнута. Праз завадскі нумар быў вызначаны ўласнік ампулы.

Пасля выняцця ампулы гама-выпраменьванне ў будынку № 7 знікла, ўзровень радыёактыўнасці зраўняўся з фонавым.[1][2]

Наступствы

У выніку радыеактыўнага апраменьвання за 9 год загінула 6 асоб (4 дзяцей і 2 дарослых), яшчэ 17 асоб прызналі інвалідамі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Security and Nonproliferation, Issue 2(8)2005, Kyiv, 2005 (нявызн.). Праверана 6 лютага 2015.
  2. Early Medical Consequences of Radiation Incidents in the Former URRS Territory (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 6 лютага 2015.

Спысылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Радыяцыйныя аварыі
Катэгорыя·Ядзерная тэхніка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Катастрофы ва Украіне