wd wp Пошук:

Раготнаўскі сельсавет

Раго́тнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Раготна. Плошча — 60,0 км²[1].

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. 1 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Азяранскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Агароднікі, Дудзічы, Івязь, Жыхі, Крамяніца, Харашкі і Чорны Луг)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 21 снежня 2009 года ў склад Войневіцкага сельсавета перададзены 7 вёсак: Вялікія Шастакі, Горка, Даўгялавічы, Зарэчча, Лядзіны, Спасюкі і Студзераўшчына[3]. 28 жніўня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дварэцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) складала 1256 чалавек[4], з іх 79,3 % — беларусы, 16,1 % — палякі, 2,3 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Раготна, вёскі Боркі, Дудзічы, Жыкавічы, Івязь, Навасёлкі, Петрукі, Пузавічы, Саваздзякі, Саннікі, Сямёнавічы, Яхноўшчына.

Зноскі

  1. 1 2 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области Архівавана 13 жніўня 2020.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 декабря 2009 г. № 192 Об изменении границ Войневичского и Роготновского сельсоветов Дятловского района Архівавана 9 мая 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слонімскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Казлоўшчынскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлаўскага раёна