wd wp Пошук:

Рагацік песцікавы

Рага́цік песцікавы (Clavariadelphus pistillaris) — від грыбоў сямейства Clavariadelphaceae. Рагацік песцікавы не прыгодны ў ежу.

Апісанне

Пладовае цела цела вышынёй 7-15 (30) см, дыяметрам да 5 см (у найбольш шырокай частцы), булавападобнае, іншы раз лапатападобнае, падоўжна-маршчакаватае. Афарбоўка светла-жоўтая, з часам цёмна-вохравая, пры націсканні набывае чырванавата-карычневае адценне. Тканка шчыльная, губчатая, белая, на зломе афарбоўваецца ў пурпурова-бураваты колер, з прыемным пахам, гаркаватым смакам. Ножка няясная, каля асновы белалямцавая. Гіменій пакрывае верхавінку пладовага цела. Споры памерам 7-16 х 4-10 мкм, гладкія, бясколерныя, белыя або светла-жоўтыя, часам з зярністым змесцівам.

Пашырэнне

Паштовая марка Беларусі

Арэал перарывісты, ахоплівае Еўропу, Усходнюю Азію, Паўночную Амерыку. У Беларусі адзначаны ў Брэсцкай (Пружанскі р-н), Віцебскай (Ушацкі р-н), Гомельскай (Жыткавіцкі р-н), Мінскай (Смалявіцкі р-н) і Магілёўскай (Асіповіцкі р-н) абласцях[1].

Расце ў лісцевых і мяшаных, радзей хвойных лясах.

Біялогія

Пладовыя целы назіраюцца ў восеньскі перыяд.[1]

Ахова

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Ахоўваецца ў Літве, Латвіі, Расійскай Федэрацыі, Украіне і Польшчы[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Рагацік песцікавы ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 20 студзеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Рагацікавыя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі