«Рагаты бастыён» — савецкі фільм 1964 года, экранізацыя п’есы беларускага драматурга Андрэя Макаёнка «Лявоніха на арбіце». Першы каляровы шырокаэкранны беларускі фільм[1].
Калгаснік Лявон Чмых аддае перавагу асабістай гаспадарцы над грамадскай. Для любімай каровы Красулі ён нават спрабуе скрасці сена з калгаснага стога. А дачцэ адмаўляецца даць згоду на вяселле з заатэхнікам Мішам толькі таму, што маладыя збіраюцца жыць у новым добраўпарадкаваным доме без сядзібы. А ён спадзяваўся, што ў асобе зяця набудзе новага работніка ў сваю шырокую гаспадарку. Занепакоены чуткамі аб тым, што прысядзібныя ўчасткі будуць абразаць, ён скардзіцца на «перагібшчыкаў» у абкам. Але сакратар абкама, які прыехаў да яго «сігнале», прыводзіць да зусім непрадбачаных для Лявона вынікаў.
Акцёр | Роля |
---|---|
Павел Кармунін | Лявон Лявон |
Вольга Харкова | Лявоніха Лявоніха |
Аляксей Грыбаў(руск.) бел. | сакратар абкама сакратар абкама |
Сяргей Бліннікаў(руск.) бел. | старшыня калгаса старшыня калгаса |
Уладзімір Ратамскі(руск.) бел. | Максім Максім |
Пётр Канстанцінаў(руск.) бел. | Глуздакоў Глуздакоў |
Ганна Обручава | Соня, дачка Лявона і Дявоніхі Соня, дачка Лявона і Дявоніхі |
Уладзімір Ферапонтаў(руск.) бел. | Міша, жаніх Сонькі Міша, жаніх Сонькі |
Раман Філіпаў | Цісакоў Цісакоў |
Маргарыта Крыніцына(руск.) бел. | Клава, суседка Клава, суседка |
Аляксей Бараноўскі | дзед-цясляр дзед-цясляр |
Генадзь Аўсяннікаў | калгаснік на сходзе (няма ў тытрах) калгаснік на сходзе (няма ў тытрах) |
Віктар Шрамчанка, Марыя Зінкевіч, Ігар Лапцінскі, Яўгенія Кавалёва, Яўгенія Краўчанка, Алена Рынковіч, Усевалад Былінскі, Леанід Баранчык, Аляксандр Бялоў, Юрый Галкін, Галіна Талкачова, Тамара Нікалаева, Ф. Шчурбакова, Серафім Міліцын |
эпізод эпізод |
Аўтар сцэнарыя | Андрэй Макаёнак |
Рэжысёр-пастаноўшчык | Пятро Васілеўскі |
Аператар-пастаноўшчык | Уладзімір Акуліч |
Кампазітар | М. Муратаеў |
Мастак-пастаноўшчык | Уладзімір Белавусаў |
Гукааператар | Васіль Дзёмкін, Мікалай Ведзянееў |
Рэжысёр | Р. Дзодзіева, Юрый Рыбчонак |
Аператар | Венядыкт Арлоў |
Мантажор | Е. Аксененка, М. Стальмакова |
Мастак па касцюмах | Аляўціна Кавецкая |
Мастак-грымёр | Валянцін Анціпаў |
Рэдактары | Л. Пінчук, Максім Лужанін |
Асістэнт рэжысёра | Г. Глебка, Р. Шаталава |
Асістэнт аператара | Міхаіл Комаў, С. Гразноў |
Асістэнт мастака | І. Новікаў |
Мультыплікацыя | Юрый Мільтнер, В. Прэабражэнская, Л. Антанюк |
Дырэктар: | Гаральд Вольскі, С. Рабінаў, Л. Чаўкіна |