wd wp Пошук:

Рагавыя каралы

Рагавыя каралы (Gorgonaria) — парафілетычная група васьміпрамянёвых каралаў (Octocorallia), якая раней разглядаўся ў рангу атраду[1]. Каля 1200 відаў[1]. Жывуць ва ўсіх морах, пераважна на плыткаводдзі і на сярэдняй глыбіні ў трапічнай зоне Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў[1]. Некаторыя віды з’яўляюцца аб’ектам промыслу. Унутраны шкілет прадстаўнікоў утвораны вапнавымі спікуламі або канцэнтрычнымі слаямі бялку-калагену — гарганіну.

Зноскі

  1. 1 2 3 Рагавыя каралы (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Васьміпрамянёвыя каралы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Парафілетычныя групы