wd wp Пошук:

Пішчуха звычайная

Пішчуха звычайная, паўзунок звычайны (Certhia familiaris) — дробная птушка з атрада вераб’інападобныя, прадстаўнік роду пішчухі (паўзункі).

Апісанне

Невялiкіх памераў птушка, даўжыня цела 12-13 см, размах крылаў 17,5-21 см. Карычневы, бакi цела больш светлыя, на версе галавы выразныя плямкi iржавага колеру на надхвосці. У маладых верх цела светла-карычневы. Мае выгнутую дзюбу, фігурныя карычневыя надкрылы, белыя падкрыллі. Жорсткія хваставыя пёры дапамагаюць ўзбірацца ўверх па ствалах дрэў.

Спеў даволi доўгі, чысты шчэбет, які заканчваецца трэллю. Значна адрозніваецца спевам ад падобнага віду караткапальцавага паўзунка (Certhia brachydactyla).

Пашырэнне

Арэал ад Пірэнеяў і Брытанскіх а-воў цягнецца праз Цэнтральную Азію да Ціхага акіяна i Японii, уключае Гімалаі, Алтай, Блізкі Усход.

Звычайны паўзунок мае каля дзевяці падвідаў, якія свабодна скрыжоўваюцца на тэрыторыі Еўразіі. Падвіды жывуць у лясах розных тыпаў, у той час як падобны від Certhia brachydactyla жыве звычайна ў іглічных лясах і на больш высокіх шыротах. Звычайны паўзунок можа насяляць хвойныя або змяшаныя лясы ўмеранай вільготнасці. На ўсходзе арэала — таксама лiсцевыя лясы ў далiнах, у Вялiкабрытанii таксама курціны дрэў сярод палёў, жыве ў вялiкiх садах, парках, засяляе жывыя агароджы.

Аселы, толькі паўночныя папуляцыі мігрыруюць. На Беларусі звычайны на гнездаванні аселы і качуючы ўзімку від.

Асаблівасці біялогіі

Звычайны паўзунок гняздуе ў шчылінах кары дрэў, асабліва, на секвоядэндроне. Самкі звычайна адкладаюць пяць ці шэсць крапчатых ружовых яек.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вераб’інападобныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта