Піла́д (стар.-грэч.: Πυλάδης) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Сын цара Факіды Строфія[2] і сястры Агамемнана. Каханы сябар Арэста[3]. Калі Арэст помсціў за бацьку, Пілад забіў сыноў Наўплія, якія прыйшлі на дапамогу Эгісфу[4].
Пасля вяртання з блуканняў ажаніўся з сястрой Арэста - Электрай.
Паводле адной з версій, усталяваў дэльфійскую амфіктыёнію[5].
Пілад з’яўляецца дзеючай асобай трагедыі Эсхіла «Хаэфоры», Сафокла «Электра» (без слоў), Еўрыпіда «Электра» (без слоў), «Арэст» і «Іфігенія ў Таўрыдзе», Пакувія «Хрыс», Сенекі «Агамемнан» (без слоў).