wd wp Пошук:

Пікорнавірусы

Пікорнавірусы, Энтэравірусы або Кішэчныя вірусы (Picornaviridae, ад лац.: pico — маленькі і лац.: rna — РНК) — сямейства простых дробных РНК-геномных вірусаў — паразітаў чалавека, малпаў і іншых млекакормячых. Змяшчаюць адналанцужную геномную РНК станоўчай палярнасці (гэта значыць той жа палярнасці, што і мРНК). У сямейства ўключаны роды энтэравірусаў, рынавірусаў, афтавірусаў, кардыёвірусаў і інш.

Памер капсіда складае каля 27-30 нм, памер генома — каля 7-8 тысяч асноў. Геном прадстаўлены суцэльнай аднанітачнай пазітыўнай замкнутай РНК, кавалентна злучанай з поліпептыдам. Капсід пабудаваны па кубаідальным тыпе з 60 капсамераў. Вірыён мае форму ікасаэдра, памер 24-30 нм.

Размнажэнне пікорнавірусаў адбываецца ў цытаплазме заражанай клеткі. Да пікорнавірусаў адносяцца ўзбуджальнікі такіх захворванняў як поліяміэліт, рыніт, яшчур, гепатыт А і інш.

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. Згодна з NCBI link: Picornavirales

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вірусы