Піка ГЭС — гідраэлектрастанцыя вызначанай магутнасцю да 5 кВт, такой магутнасці дастаткова каб забяспечыць электрычнасцю для сілкавання некалькіх лямпачак, радыё і г.д. каля 50 прыватных дамоў. Выкарыстоўваюцца пераважна для электразабеспячэння ў месцах аддаленых ад ліній электраперадач, падключэнне да цэнтралізаваных сетак не прадугледжваецца.
Устаноўкі невялікія і лёгка перасоўваюцца ў неабходнае месца. Для піка-ГЭС няма патрэбы будаваць гідратэхнічныя збудаванні, дастаткова перападу вышынь у 1-5 метраў (або невялікай запруды). Мінімальны кошт піка-ГЭС у межах 500 долараў ЗША (кан. 2005).