.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Пій V (лац. Pius PP. V; свецкае імя: Антоніа Мікеле Гізліеры, італ. Antonio Michele Ghislieri; 17 снежня 1504 — 1 мая 1572) — Папа Рымскі з 7 студзеня 1566 па 1 мая 1572.
Антоніа Гізліеры нарадзіўся 17 студзеня 1504 ў Боска (каля Александрыі) у беднай сям’і. У 14 гадоў ён уступіў у дамініканскі ордэн. Пасля заканчэння вучобы выконваў функцыі інквізітара ў Паўночнай Італіі, а пазней — у Рыме[Крыніца?]. Павел IV прызначыў яго біскупам Непі, а ў 1557 годзе — кардыналам.