wd wp Пошук:

Пётр Пятровіч Ізвольскі

Пётр Пятровіч Ізвольскі (14 лютага 1863, Екацярынаслаў, Расійская імперыя9 снежня 1928, Ле-Везінэ, Францыя) — расійскі дзяржаўны дзеяч, обер-пракурор Найсвяцейшага Сінода (19061909), на эміграцыі — протаіерэй.

Сям’я

З роду Ізвольскіх, сын губернатара Пятра Аляксандравіча і брат дыпламата Аляксандра Ізвольскіх. Быў жанаты з Марыяй Сяргееўнай з роду Галіцыных, з якой меў дзвюх дачок: Марыю (Арсеннева; 1887 — ?) і Вольгу (Раговіч; 1897 — ?), і сыноў — Сяргея (18901955) і Пятра (1894 — ?).

Адукацыя

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1886), быў стыпэндыятам ва ўніверсітэце Пізы (Італія). У 1887 годзе атрымаў ступень кандыдата Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (дысертацыя прысвечаная святому Францыску Асізскаму).

Дзейнасць

З 1886 года на службе ў дэпартаменце ўнутраных зносін міністэрства замежных спраў. Ад 1887калежскі сакратар, быў пераведзены на службу ў міністэрства ўнутраных спраў. З 1888 — і. д. службоўца асобых даручэнняў VII класа пры галоўным кіраўніку грамадзянскай часткай на Каўказе. З 1890 года тытулярны дараца.

З 1891 служыў у міністэрстве народнай асветы, член ад міністэрства ў Навасільскай павятовай навучальнай радзе, службоўца адмысловых даручэнняў VI класы пры міністры народнай асветы. З 1893 калежскі асэсар. У 18921893 кіраваў аддзяленнем Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа ў Тульскай губерні, займаўся арганізацыяй харчовай дапамогі насельніцтву, якое галадала, за што атрымаў ганаровае грамадзянства горада Навасільск Тульскай губерні (1907). У 1893 быў камандаваны для інспекцыі палестынскіх і сірыйскіх школаў Імператарскага Праваслаўнага палестынскага таварыства. Вынікі інспекцыі былі выдадзены асобнай кнігай.

З 1894 выконваючы абавязкі інспектра Кіеўскай навучальнай акругі. З 1895 — камер-юнкер Двара Яго Імператарскай Вялікасці. З 1896 надворны дарадца. З 1896 інспектр Кіеўскай навучальнай акругі. З 1899 памагаты апякуна Кіеўскай навучальнай акругі. З 1900 калежскі саветнік. З 1901 камергер Двору Яго Імператарскай Вялікасці. З 1902 апякун Рыжскай навучальнай акругі. З 1903 — стацкі дарадца. З 1904 апякун Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі. У якасці апякуна Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі спрыяў збліжэнню школы з сям’ёй і арганізацыі бацькоўскіх радаў. З 1905 сапраўдны стацкі дарадца. З 19 лістапада 1905 таварыш міністра народнай асветы.

З 27 ліпеня 1906 — обер-пракурор Найсвяцейшага Сінода. Яго кандыдатуру на пост обер-пракурора прапанаваў брат Аляксандр Ізвольскі, які быў тады міністрам замежных спраў. Як обер-пракурор, выявіў сябе прыхільнікам самастойнасці царквы. Здолеў дамагчыся падтрымкі ў членаў Сіноду, прапановы якіх амаль заўсёды атрымлівалі яго падтрымку. У той самы час ён не меў выразнай пазіцыі адносна даляглядаў царкоўна-дзяржаўных стасункаў. Адстаўку Ізвольскага з пасады обер-пракурора кадэцкая газета «Речь» (нумар ад 6 лютага 1909) звязвала з яго абаронай аўтаноміі духоўных школаў, якая сустрэла непрыманне з боку кансерватыўнай часткі епіскапата. Але Сяргей Фірсаў зважаў на незадаволенасць старшыні Рады міністраў Пятра Сталыпіна адсутнасцю ў Ізвольскага дастатковай ініцыятывы.

З 1907 гофмайстар Двара Яго Імператарскай Вялікасці. З 5 лютага 1909 член Дзяржаўнай рады, належыў да памяркоўна-ліберальнай Групы цэнтра. Быў старшынёй і дакладчыкам камісіі па школьным заканадаўстве.

Узнагароды

На эміграцыі

Падчас грамадзянскай вайны жыў у летніку ў Ялце, адкуль у кастрычніку 1920 года эміграваў з сям’ёй у Канстанцінопаль, затым пераехаў у Парыж, дзе быў сябром прыходскага савета царквы Святога Аляксандра Неўскага. З 19 снежня 1921 — дыякан, з 15 лютага 1922 — ярэй (пасвечаны мітрапалітам Яўлогіем (Георгіеўскім)), плябан Свята-Мікалаеўскага храма ў Бруселі (да 1928). З 1923 — протаіерэй, благачынны прыходаў у Бельгіі і Галандыі. У 19231927 — сябар епархіяльнай рады пры мітрапаліце Яўлогіі. Быў сябрам кіравання Камітэту дапамогі расійскім інвалідам, заснавальнікам і кіраўніком асветна-дабрачыннае Мікола-Янаўскае суполкі, рэдактарам штотыднёвіка La Semaine religieuse («Царкоўны тыдзень»), стварыў расійскую прыходскую школу ў Бруселі. Сябар Ліцэйскага бюро на эміграцыі.

У 1928 у сувязі з цяжкай хваробай выйшаў за штат, пераехаў у Францыю (пад Парыж) і неўзабаве сканаў. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа.

Працы

Кнігапіс

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 9 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Івелін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Апекуны Рыжскай навучальнай акругі
Катэгорыя·Сапраўдныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Праваслаўныя святары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Ізвольскія
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Обер-пракуроры Найсвяцейшага Урадаўнічага Сінода
Катэгорыя·Памерлі ў Ле-Везінэ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Апекуны Пецярбургскай навучальнай акругі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Катэгорыя·Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»