wd wp Пошук:

Пётр Міхайлавіч Калінін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінін. Пётр Міхайлавіч Калінін (нар. 23 чэрвеня 1956) — беларускі майстар каратэ (стыль Сётакан, VIII дан). Майстар спорту СССР, чэмпіён СССР і Беларусі, шматразовы пераможца міжнародных спаборніцтваў, Заслужаны трэнер Беларусі. Адзін з ветэранаў беларускага каратэ, пачаўшы займацца яшчэ ў канцы 1970-х у першай групе ў Інстытуце фізкультуры, дзе ён тады вучыўся. Пазней навучаўся сам і ў розных настаўнікаў. Апошнім і галоўным настаўнікам з’яўляецца сербскі доктар Ілля Ёрга, заснавальнік стылю Фудакан.

Вывучаў стылі Сётакан, Сіто-ру, Кёкусінкай (8 кю, IFK), сэкай-но кэмпо (1-й дан), Фудакан (8-ы дан). Навучаўся ў Акадэміі баявых мастацтваў Каліфарнійскага ўніверсітэта. З канца 1970-х гадоў таксама працуе трэнерам па каратэ і рукапашным баі.

Маёр міліцыі, выкладаў у Таварыстве «Дынама».

Удзельнік каманды «Сэкай» на фестывалі ушу ў Рызе (1988 г.) і баявых мастацтваў у Кіеве (1989 г.).

У цяперашні час (2009) — намеснік старшыні Беларускай федэрацыі традыцыйнага каратэ-до.

У цяперашні час пражывае ў Мінску.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Каратысты Беларусі
Катэгорыя·Майстры баявых мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня