wd wp Пошук:

Пётр Лявонавіч Новікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новікаў. Пётр Лявонавіч Новікаў (12 жніўня 1932 — 9 лістапада 1998) — беларускі інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1978). Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1991)[1].

Біяграфія

Выпускнік Мінскага медыцынскага інстытута (1958), працаваў урачом-інфекцыяністам ў бальніцах г. Магілёва[1]. З 1967 года на кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да дацэнта (1971), прафесара (1980), загадчыка кафедры (1982). Адначасова быў дэканам педыятрычнага факультэта МДМІ (1975—1988), галоўным інфекцыяністам Міністэрства аховы здароўя БССР (1982—1995)[1].

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак 20[1].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку лекцый для лекараў. Займаўся праблемамі патагенезу і сучасных метадаў лячэння брушнога тыфа, менінгакокавай інфекцыі ў дзяцей, клініка-эпідэміялагічнымі асаблівасцямі малярыі ў Мінску[1]. Упершыню ў Беларусі апісаў клініку, распрацаваў дыягностыку і тэрапію іерсініёзаў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Новиков Петр Леонович (12.08.1932 — 9.11.1998) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Інфекцыяністы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дэканы медыка-прафілактычнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Дэканы педыятрычнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў