Пётр Лелюш (згадв. 1433—1448) — літоўскі баярын, ваявода троцкі (1433—1440). Разам з віленскім ваяводам Янам Даўгірдам браў удзел у змове супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у выніку якой апошні быў забіты. Пры новым вялікім князі Казіміры Ягелончыку адразу згубіў ваяводскі ўрад.
Да акту Гарадзенскай уніі (1434) Лелюш прывесіў сваю пячатку з надпісам «† sigillum lelusszowa» і гербам «Даліва». Імаверна, ён быў родзічам Начкі Гінвілавіча, які прыняў гэты герб на Гарадзельскай уніі.
Невядома, ці можна ідэнтыфікаваць яго з Лялюшам Гірстаўтавічам, які згадваецца на мяжы 14-15 ст., роўна як і з Лялюшыям, намеснікам гарадзенскім у 1444—1452.
Папярэднік: Ян Яўнут |
Ваявода троцкі 1433–1440 |
Пераемнік: Ян Гаштольд |